минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Зніклыя дзіцячыя сады Мінска

Андрэй Берастоўскі

Зніклыя дзіцячыя сады, як і зніклыя вёскі -- гэта не абавязкова напалову зруйнаваныя будынкі з разбітымі вокнамі і графіці на сценах. У Мінску амаль заўсёды гэта будынкі, змяніўшыя сваё прызначэнне: замест дзетсада -- нейкая іншая ўстанова, магчыма для дзяцей, а магчыма і ніяк не звязаная з імі. Гэта з'ява найбольш характэрна для кварталаў з пераважна пажылым насельніцтвам і наяўнасцю некалькіх дзіцячых садоў.

Мы з сынамі правялі маленькую вандроўку з фотаапаратам і прапануем чытачам блога вынікі нашага міні-даследавання.

1. Вул. Каліноўскага 74-а.

1-1

Яшчэ ў 90-я тут быў дзцячы сад. Потым філіял каледжа або вну, потым інтэрнет-магазін, цяпер Дзіцячая акадэмія. А лужа на ўваходзе жывей за ўсіх жывых. Нават навакольныя бабулі займаюцца спортам (праход па бардзюру), каб прайсці тут праз тэрыторыю ў магазін "Суседзі".
 
1-2

1-3
 
Калі тут быў дзетсад, на гэтым месцы стаяў тэхнічны будынак. Новыя гаспадары знеслі і яго і ўсе навесы на тэрыторыі разам з іншымі дзіцячымі аксесуарамі (пясочніцы, арэлі).

1-4
Галоўны ўваход у Акадэмію.

1-5
З боку тыльнага ўваходу.

2. Каліноўскага 50-б.

2-1
 
Гэта таксама акадэмія. Філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
 
 2-2
Галоўны ўваход.
 
2-3
У навесаў знеслі дахі. Але сцены захаваліся. Мастакі - народ дзіўны.
 
2-4
Вось такое поле на тэрыторыі БДАМ. Хоць рэпу сей.

3. Вул. Славінскага 11.

3-1

 
3-2
 
3-3
 
3-4
 
3-5

3-6
 
Як бачым, ідзе моцная рэканструкцыя. На месцы д/с будуць офісныя памяшканні.

4. Вул. Кедышкі 16-а.

4-0
 
Гэты здымак ужо не наш. Крыніца: www.minsk-fszn.by. Але мне даводзілася пабываць ў ім у 2003 ці 2004 годзе. Кінуты сад з рэдкімі неразбітымі вокнамі. Унутры ні душы, але шматлікія сляды горкаўскага дна. На падлозе некалькі бамжацкіх ляжанак з верхняй вопраткі. На сценах студэнты БАТУ апісвалі свае ўражанні ад злоўжывання алкаголем, палавых кантактаў і сваё стаўленне да вучобы. Вось адзін іх верш у маёй літаратурнай апрацоўцы:
Водка булькает в стакане
Огурец хрустит во рту
И плевал я на декана
И на ректора БАТУ.

Цяпер гэта месца належыць філіялу ФСАН. Яно змянілася так, што і не пазнаць. І гэта добра.

5. Вул. Пляханава 8 (на некаторых картах дом памылкова пазначаны нумарам 6)

5-1
 
5-2
 
5-3
 
Гэта мыздымалі ў кастрычніку 2014 г. Дакладна не ведаю, калі гэта месца перастала быць дзіцячым садам. Не памятаю і назвы арганізацыі, якой яно цяпер належыць. Але працаваў тут з 2008 па 2011 г. на завочным аддзяленні Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. Калі мае студэнты рабілі глупства, то фраза "дзіцячы сад" мела спецыфічнае значэнне.

У сярэдзіне 2010/11 навучальнага года нас як арандатараў (ці субарандараў) адтуль папрасілі. А старажылы з маіх калег працавалі ў гэтым будынку яшчэ з сярэдзіны 2000-х гг...

Вядома, даследаванне не поўнае. Дзетсады не мая тэма, як навукоўца. Таму запрашаю цікаўных закінуць праз каментарыі больш інфармацыі пра гэтыя і іншыя зніклыя д/с.

Калі не пазначана інакш, здымкі зрабілі Андрэй і Данііл Берастоўскія 20.04.2016 г.

Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl