минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Аўтавакзал "Маскоўскі". Ламаць і будаваць

Андрэй Берастоўскі

Аўтавакзал "Маскоўскі" быў аднім з наймаладзейшых і найсучаснейшых у Мінску. Быў. Ужо некалькі тыдняў як ідзе дэмантаж забудовы. Аўтобусы і маршруткі, якія хадзілі з АВ, перавялі ў іншыя месцы. Некаторыя межгарадскія рэйсы пераехалі ў аўтобусны парк на вул. Славінскага, а маршрутка на Барысаў пасецца недалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Доўга хадзілі чуткі ці будуць ліквідаваць аўтавакзал ці не. Памятаю, што найбольш папулярнай была версія, што зямлю, на якой стаіць вакзал, купіў "Газпрам" ці яшчэ нейкая буйная расійская кампанія. Але пашпарт будоўлі гаворыць лаканічна: будаўніцтва транспартнай развязкі. Работы вядуцца і па другі бераг Сляпянскага вадасховішча калі глядзець з боку Нацыяналкі. Там знеслі уваход у парк з боку скрыжавання вул. Філімонава - пр. Незалежнасці і абнеслі плотам тэрыторыю ад Філімонава да амаль што тэрыторыі Нацыянальнай бібліятэкі.

Автовокзал Московский

Гран-при за лучшую постройку года на республиканском форуме «Брест-99» - был удостоен и другой уникальный вокзальный комплекс: столичный автовокзал «Московский» (главный архитектор проекта - Николай Наумов, главный инженер - Юрий Рушев). Сегодня он обслуживает третью часть пассажиров, прибывающих автобусами в Минск и уезжающих за его пределы. Долгой была предыстория этого сооружения, которое начали проектировать еще в 1986-м, строить - через три года, но закончили лишь в 1999 году. Дело в том, что в начале 90-х стройку «заморозили» и возобновили лишь в 1996-м. Автовокзал «Московский» разительно отличается от своих «собратьев» не только по архитектурному решению, но и по функциональности. По сравнению с двумя другими автовокзалами «Московский» более комфортабелен, здесь имеются все возможности для обеспечения высокого уровня обслуживания пассажиров, в том числе хороший доступ к кассам и перронам для людей с ограниченными физическими возможностями.


Рэакцыя на знос АВ была пераважна негатыўнай. Зразумела, кожнае падобнае будаўніцтва стварае масу нязручнасцяў, а тут яшчэ і знішчэнне новага, сучаснага аўтавакзала, што спараджае пытанні: навошта будавалі, калі вырашылі неўзабаве зруйнаваць? І за чый кошт гэты "банкет"? З другога боку знайшліся і задаволеныя: для каго -- перанос шэрагу рэйсаў бліжэй да дому, для каго -- магчымасць зарабіць грошы на будаўнічым праекце.


Одно из последних фото автовокзала, 3 июля 2014 г., Фото Воложинского В.Г.

Звычайна негатыў я заўважаў толькі ў маўклівай незадаволеннасці пасажыраў аўтобусаў, якія ехалі міма агароджанай тэрыторыі. Але аднойчы раніцай пачуў цікавую дыскусію ў 80-м аўтобусе . Пяцідзясяцігадовы мужчына, навуковец (на рускай мове) і 60-гадовая жаншчына (на "трасянцы") заспрачаліся на тэму жыцця. Ён выказаў камусьці незадаволенасць зносам вакзала і яна ўзрушана далучылася да размовы:
-- А што тут казаць! Усе незадаволеныя! Трэба ісці ў вёску і працаваць. Там даяркі па 8 млн атрымоўваюць. Вось і ідзіце ў вёску працаваць сваімі рукамі.
-- А ў нас у навуковым інстытуце атрымоўваюць удвая меньш. -- адказаў з усмешкай навуковец --Значыць трэба ісці ў вёску зарабляць грошы.
-- Вось і ідзіце! Трэба працаваць! Хто працуе той і зарабляе. -- І жаншчына яшчэ паўхвіліны распавядала як шмат зарабляюць добрыя ўрачы, а мужык-навуковец так і не паддаваўся на правакацыю. Яна выйшла як раз на прыпынку "Вул. Філімонава", на скрыжаванні праспекта і вуліцы дзе ішло будаўніцтва другой часткі развязкі. У аўтобусе нешта пагудзелі ў падтрымку мужыка. Зразумела, жаншчына альбо хлусціла, альбо казала ў тое, ў што жадала верыць. У вёсцы даяркі не зарабляюць столькі інакш ішла б актыўная канкурэнцыя за месца на ферме з хабарамі старшыням калгасаў і брыгадзірам у памерах сотнямі долараў, вёскі абрасталі б катэджнымі гарадкамі, а кожная даярка ездзіла б на працу на ўласным аўто. Магчыма, ёй здалося, што незадаволенасць зносам АВ -- гэта адно і тое ж, што і незадаволенасць уладай прэзідэнта і падтрымка апазіцыйных партый. Хто яе ведае. Але выглядала камічна.

Што да мяне, я застаўся амаль незакрануты будаўніцтвам развязкі, бо карыстаўся гэтым вакзалам у асноўным, калі раз у год ездзў з дзедам на Каладзішчанскія могілкі, дзе пахаваны мае бабуля і цёця. Магчыма ў гэтым годзе паеду туды на веласіпедзе.

Час пакажа ці будзе жыць у горадзе лепей ад новай развязкі. Але з'яўленне і знікненне АВ "Маскоўскі" -- гэта частка гісторыі горада. Яе, як слова з песні, не выкінеш...






 Пашпарт аб'екта з боку Нацыяналкі


Від на будоўлю з боку Нацыяналкі


 25 августа 2014 г.

Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | sh