минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Крыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак

Напэўна, гэта мой апошні "магільны" праект. Дакладней, апошні выпадак адмысловых рэйдаў па старым могілкам Мінска. Але магчымы і новыя фотаграфіі старых пахаванняў у рамках іншых праектаў.

Сухараўскія могілкі ў некаторым сэнсе адрозніваюцца ад іншых старых могілак, якімі я займаўся - Пятроўшчына, Брылевічы, Дворышчы і Ўручча. Па-першае, яны адносна дагледжаныя, многія старыя магілы прайшлі файную рэстаўрацыю; звычайна я прыходзіў на могілкі ў той час, калі туды ніхто не ходзіць, але ў Сухарава падчас маёй працы на магілах хтосьці прыбіраўся, здаецца з "камунальшчкаў". Па-другое, чамусьці там больш дзіцячых магіл, чым у іншых месцах пахавання, дзе я быў. Па-трэцяе, старыя пахаванні (да якіх я умоўна аднёс магілы раней 1950-х гг) тут не знаходзяцца ў адным месцы, а раскіданы паміж пахаваннямі 1950-90-х гг, пераважна бліжэй да цэнтра могілак і захаваліся ў адносна невялікай колькасці.

І, нарэшце, Сухарава - гэта некропаль ХІХ-ХХІ стст на курганах ХІ-ХІІ стст. Магілы на магілах. Пры гэтым, з аднаго боку, знішчаць культурны слой курганоў забаронена дзяржавай, з другога дазволена пахаванне да сваякоў, і на могілках знаходзіцца каля дзясятка магіл 2014 г. і нават адно пахаванне за 24.03.2015 г., - што безумоўна не спрыяе захаванню курганоў.

У астатнім Сухараўскія не маюць прынцыповых адрозненняў ад іншых былых вясковых могілак, якімі я займаўся. Большасць магіл -- гэта помнікі праваслаўнага (постасавецкага) ці савецкага тыпу. Месцамі праход паміж магіламі выкладзены пліткай, а месцамі абсалютна немагчыма і патрабуе "назразаць кругі".


Уваход



Цэклік пра гісторыка-культурную каштоўнасць курганоў


Від з курганоў на новыя кварталы


 Вось такія няроўнасці на ўсіх могілках і ёсць курганы.


Адзіночны курган XII стагоддзя на могілках «Сухарава»








Многія безыменныя, але частку адрадзілі рэстаўратары, як умелі

Пайшлі помнікі даваеннай эпохі



 


На некаторых помніках напісана толькі імя і прозвішча. Хутчэй за ўсё яны стаяць на месцы старых зніклых помнікаў


Безыменныя магілы


Павалены дарэвалюцыйны помнік на кургане. Над ім у пластыкавым файле нагода не псаваць курганы як гістарычную спадчыну.




Від на могілкі з боку пешаходнага пераходу праз вул. Янкоўскага


План часткова курганнага могільніка, які захаваўся ў Сухарава (на тэрыторыі могілак)

Андрэй Берастоўскі

Здымкі аўтара. Зроблены 25.09.2015 г.
http://berastouski.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_25.html


Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl