минск
Минск старый и новый
минск: старый и новый
 

Могілкі Чырвоная Слабада

Здаецца, мінскія гісторыкі баяцца нябожчыкаў. Таму маё жаданне "закругліць" тэму могілак Мінска пакуль пачакае.

Недалёк ад ад Пд-Ўсх. ўскраю горада на месцы, дзе вул. Чырвоная Слабада ўпіраецца ў вул. Галадзеда, стаяць аднайменныя закрытыя могілкі. Іх асаблівасць у тым, што яны абсалютна не маюць агароджы вакол сваёй тэрыторыі, але з усіх бакоў, акрамя дарогі, заціснуты будоўляй.

Таксама яны адны з найбольш дагледжаных сярод закрытых могілак горада (знайшоў толькі 2 кінутых помніка). Ёсць звесткі аб іх існаванні да 1933 г. (ананімныя жалезныя крыжы могуць быць і даваеннага часу, даты на помніках пачынаюцца з брацкіх магіл чырвонарамейцаў 1944 г., а асноўнае "засяленне" прыйшлося на 1950-60-я гг.

Акрамя таго, у адрознне да большасці іншых малых могілак сталіцы Беларусі, гэтыя поўнасцю знаходзяцца на крутым узгорку. Нарэшце пахаванні 1950-60-х пераважна праваслаўныя, а не свецкага тыпу. І гэта часткова пацвярджае маю гіпотэзу, што ў савецкі час народы СССР былі больш рэлігійнымі насуперак ціску дзяржавы, а цяпер ідуць у фарватары агульнаеўрапейскай тэндэнцыі рэлігійнай абыякавасці.

Усе прачытаныя надпісы зроблены па-руску сучасным правапісам. Пахаванні да сваякоў пазней 2001 г. не знойдзены.


Спачатку пару кадраў я прысвяціў прыватнаму сектару Чырвонай Слабады, які паступова знікае на карысць новых высотак.


Від на могілкі з боку трассы


Брацкая магіла 1944 г. ля ўваходу. Яна і яшчэ адзін такі вайсковы помнік -- пад аховай закону, як нацыянальная спадчына


Помнік на манер даваеннага стылю, магчыма замяніў помнік даваеннага стылю: "жыла столькі год, памерла..."


Жалезныя помнікі сустракаюцца рэдка




І на імправізацыю сметніцы. Дарэчы, там, дзе шмат лісцяў, звычайна ямы. Неглыбокія, але непрыемныя.


Рэдкі павалены помнік. Надпіс прачытаць не здолеў.


 Магілы на правым краю


Від на цэнтральную частку могілак з боку дарогі

30 лістапада 2015 г.

Андрэй Берастоўскі
http://berastouski.blogspot.com.by/2015/11/60.html

Вы можете оказать финансовую поддержку сайту разместив Вашу рекламу на его страницах. 

  

 Индивидуальный предприниматель Воложинский В.Г., свидетельство о государственной регистрации выдано 4.07.2012 г. Минским горисполкомом. УНП 191785219.

  vladimir_volozhinsky
 
© Воложинский В.Г., 2003 - 2014 гг. Все права защищены. Любое воспроизведение фотографий данного проекта без согласования с автором проекта  будет преследоваться по закону.
© Дизайн и программирование - Креатив-Лаборатория 82
главная страница добавить в избранное карта сайта электронная почта
бел | рус | de | en | swe | pl