![]() |
|
![]() |
Нужен ли Вам телевизионный канал Euronews ?
Всего проголосовало: 191
Ваши развернутые комментарии по данному вопросу присылайте по электропочте. Нам важно знать Ваше мнение! |
||
Вока Хрыстова Паводле легенды ў
Падчас панавання Рэчы паспалітай на гэтых землямх жыў у горадзе польскі магнат Z. Ён быў дужа багаты, жыў у раскошы, аддаваўся пачуццёвым асалодам. Са служкамі паводзіўся вельмі жорстка. За невялікую правіннасць лупцаваў іх ці ледзь не да смерці. Жыхары горада баяліся яго, як агню, адно яго імя наводзіла на ўсіх панічны жах.
Аднойчы ўвосень гэты магнат праязджаў на адным з сваіх цудоўных коней па беразе невялікай, але хуткай і глыбокай у той час Свіслачы. Ехаў ён і пра нешта глыбока задумаўся. Раптам хтосьці схапіў яго каня пад абродзь і адвёў у бок. Гэта быў малады селянін - мастак-самавук. Магнат ледзь было не наехаў на яго мальберт. Ён са ўсёй сілай дубцом рассёк у кроў твар смельчака і хутка з'ехаў у свой шыкоўны палац. Мастак жа пакляўся адпомсціць за сябе і за іншых пакрыўджаных…
Магнат працягваў жыць як і раней. Але з часам у ім прачнулася сумленне. Стаў ён часам адчуваць у сэрцы незвычайную трывогу. Папойкі і вясёлыя гулі ўжо не праганялі нуду, не заглушалі згрызотаў сумлення. І звярнуў ён сваю грэшную душу да Бога. Стаў рабіць багатыя ахвяраванні ў кляштары, шмат маліўся, цалкам змяніў лад свайго жыцця. Вырашыў нават пабудаваць касцёл, што і было неўзабаве выканана. Прыгожы храм ганарліва падымаўся да неба, не прыносячы душы мецэната ніякага спакою.
На могілках "Залатая Горка" стаяў невялікі драўляны касцёл. У ім знаходзіліся святыя мошчы, і ён карыстаўся вялікай пашанай у навакольных жыхароў. Гэты магнат вырашыў прывесці яго ў належны выгляд, годна ўпрыгожыць. Усё было выканана, толькі паўднёвы бок яго быў нічым не ўпрыгожаны. Паводле меркаванняў магната, абраз быў бы лепшай аздобаю. Аднак, усе працаўнікі і запрошаныя пры будаўніцтве вялікага касцёла мастакі былі ўжо распушчаныя. І яму прыйшлося шукаць мастака сярод мясцовых жыхароў. Магнату трапіўся той самы селянін, які калісьці так адважна адвёў каня для выратавання сваёй карціны.
Гэты мастак цэлы тыдзень натхнёна пісаў карціну, і, нарэшце, цудоўны абраз быў гатовы… "Сам Бог адпомсціць за мяне",- думаў ён, кідаючы адважныя мазкі на палатно. Напісаны ім абраз выяўляў усёвідушчае вока Выратавальніка свету з навіслай на вейках слязоюю. Гэтае вока глядзела на кожнага з такою тугою, з такім усёдаравальнай любоўю, што нікога не магло пакінуць абыякавым.
Магнат, калі ўбачыў абраз, заліўся слязамі, абняў мастака і даў яму цэлы мяшэчак золата. Мастак па дарозе дадому выкінуў ненавіснае золата ў хвалі Свіслачы – гэтая плата паліла яму рукі. А магнат ад захаплення не захацеў адсылаць абраз у храм, пакінуў яго сабе ды павесіўшы над ложкам.
Аднойчы ўначы, у навальніцу, магнат прачнуўся ад страшнага сну. Ён паспрабаваў заснуць зноў, але абраз не даваў. Сляза на вейках варухнулася і цяжка звалілася на падлогу. Магнат у панічным страху ўскочыў і перабраўся ў далёкі кут пакоя, але абраз зрушыўся за ім, і пякучыя слёзы ўсё часцей і часцей сталі ліцца з вака Хрыста. Магнат кінуўся бегчы з пакою, але абраз бязгучна рухаўся ў паветры за ім. Ён ужо бег па горадзе і ўсё бачыў перад сабой тое ж вока Богачалавека з выразам бясконцай любові і спагады. У выніку, ён у бяспамяцтве кінуўся з стромкага берага ў раку…
Навальніца скончылася, светлыя промні світанку асвятлілі сонны горад. А абраз апынуўся на прызначаным для яго месцы. |
||
© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе. |