![]() |
|
![]() |
Нужен ли Вам телевизионный канал Euronews ?
Всего проголосовало: 178
Ваши развернутые комментарии по данному вопросу присылайте по электропочте. Нам важно знать Ваше мнение! |
|
|
Сардэчна запрашаем на сайт па гісторы Менска!"Чалавек, як выхаваны на непавазе да продкаў, не можа быць сапраўдным грамадзянінам сваёй дзяржавы". Гэты праект прысвечаны гісторы Менска - сталіцы Беларусі, яго мінуламу і сучаснасці. Ён закліканы паказаць Менск другой паловы ХХ стагоддзя такім, якім яго памятаюць нашы бацькі, бабулі, дзядулі. На ім размешчаныя фатаграфіі і апісанні вуліц, плошчаў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага горада. Прыведзены спіс пераназвання вуліц, храналогія асноўных гарадскіх падзей, карты і планы Менска.
Сайт пабудаваны на аснове аматарскіх фатаграфій Iванова Мікалая Аляксандравіча, майго дзеда. Ён дваццаці гадовым хлопцам пасля вайны застаўся жыць у Менску, ажаніўся, служыў у вайсковыму аркестры пры Белпалку. Купіўшы ў сярэдзіне 1950-х гадоў фотаапарат ФЭД-2, інтуітыўна паспеў засняць шматлікія куткі старога горада, пасля знішчаныя пры рэканструкцыі. Спадзяюся, яго здымкі дапамогуць убачыць горад і адчуць атмасферу жыцця і побыту мінчукоў таго часу. Некаторыя фатаграфіі, выкарыстоўваныя ў праекце, узятыя з хатніх архіваў сваякоў і знаёмых. Фатаграфіі сучаснага горада з 1980 г. па 2005 г. зробленыя мной, а таксама і дасланыя неабыякавымі да Менска людзьмі, прозвішчы якіх размешчаныя ніжэй.
Асобна прыведзены спіс Web-сайтаў, прысвечаных у той ці іншай ступені гісторыі Беларусі. Вашы заўвагі, прапановы, крытыку па зместу і афармленню праекту адсылайце мне па электроннай пошце. Жадаю выказаць словы падзякі тым, хто карэктаваў, дапамага і падаваў матэрыялы для стварэння сайта. Гэта:
|
||
© Валожынскiй У.Г., 2003 - 2008 гг. Усё правы абароненыя. Любое выкарыстанне фатаграфiй дадзенага праекту без узгаднення з аўтарам праекту (minskoldnew@mail.ru) будзе пераследвацца па законе. |